ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
18 сакавіка 2010 г. № 371
Аб зацвярджэнні Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь, Урадам Літоўскай Рэспублікі і Урадам Рэспублікі Польшча аб стыку дзяржаўных граніц Рэспублікі Беларусь, Літоўскай Рэспублікі і Рэспублікі Польшча
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Зацвердзіць Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь, Урадам Літоўскай Рэспублікі і Урадам Рэспублікі Польшча аб стыку дзяржаўных граніц Рэспублікі Беларусь, Літоўскай Рэспублікі і Рэспублікі Польшча, падпісанае 16 верасня 2009 года ў г. Вільнюсе.
Вызначыць Дзяржаўны пагранічны камітэт органам, адказным за выкананне абавязацельстваў, прынятых Рэспублікай Беларусь у адпаведнасці з дадзеным Пагадненнем.
Міністэрству замежных спраў накіраваць паведамленне аб выкананні Урадам Рэспублікі Беларусь унутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для ўступлення ў сілу названага Пагаднення.