ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

18 сакавіка 2010 г. № 372

Аб падпісанні Мемарандума аб узаемаразуменні ў галіне спадчыны і культуры паміж Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам спадчыны і культуры Султаната Аман

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Пагадзіцца з прапановай Міністэрства культуры, узгодненай з Міністэрствам замежных спраў і Міністэрствам юстыцыі, аб падпісанні Мемарандума аб узаемаразуменні ў галіне спадчыны і культуры паміж Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам спадчыны і культуры Султаната Аман.