ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
18 сакавіка 2010 г. № 392
Аб узнагароджанні І.М.Глускай Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
За вялікі асабісты ўклад у захаванне традыцый беларускай культуры, умацаванне культурных сувязей паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй узнагародзіць прэзідэнта Самарскай абласной грамадскай арганізацыі «Руска-Беларускае Брацтва 2000» Глускую Ірыну Міхайлаўну Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.