ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

24 сакавіка 2010 г. № 425

Аб вызваленні А.М.Пятруні і пераводзе А.В.Пухава на іншую пасаду

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Вызваліць 26 сакавіка 2010 г. Пятруню Аляксандра Міхайлавіча ад пасады намесніка начальніка ўпраўлення па справах дзяржаўных органаў – загадчыка аддзела кадравай работы Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь у сувязi з пераводам да другога наймальніка (пункт 4 часткi другой артыкула 35 Працоўнага кодэкса Рэспублiкi Беларусь).

2. Перавесці з 29 сакавіка 2010 г. Пухава Аляксандра Вітальевіча на пасаду намесніка начальніка ўпраўлення па справах дзяржаўных органаў – загадчыка аддзела кадравай работы Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь на ўмовах заключанага з ім кантракта, вызваліўшы яго ад пасады галоўнага саветніка аддзела кадравай работы гэтага ўпраўлення.