МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

 ЗАГАД

 6 сакавiка 1997 г. N 117


 Аб зацвярджэннi Палажэння аб дыферэнцыраванай плаце за
 карыстанне iнтэрнатамi дзяржаўных навучальных устаноў
 ___________________________________________________________
 Утратил силу постановлением Министерства образования от 28
 марта 2008 г. № 30 (зарегистрировано в Национальном реестре
 - № 8/18587 от 11.04.2008 г.) <W20818587> _

 [Изменения и дополнения:
 Постановление Министерства образования от 15 августа
 2002 г. № 32 (зарегистрировано в Национальном реестре - №
 8/8492 от 26.08.2002 г.) <W20208492>].

 У адпаведнасцi з пастановай Урада Рэспублiкi Беларусь ад
31 снежня 1996 г. N 851 "Аб змяненнi памераў платы за карыстанне
iнтэрнатамi дзяржаўных навучальных устаноў" i па ўзгадненнi з
Мiнiстэрствам фiнансаў Рэспублiкi Беларусь
 ЗАГАДВАЮ:

 1. Зацвердзiць Палажэнне аб дыферэнцыраванай плаце за
карыстанне iнтэрнатамi дзяржаўных навучальных устаноў (дадаецца).

 2. Кiраўнiкам навучальных устаноў памер платы за карыстанне
iнтэрнатам для студэнтаў вышэйшых, навучэнцаў сярэдне-спецыяльных i
прафесiйна-тэхнiчных дзяржаўных навучальных устаноў, а таксама
слухачоў падрыхтоўчых аддзяленняў пры вышэйшых навучальных установах
прывесцi у адпаведнасць з гэтым Палажэннем.

 3. Планава-эканамiчнаму ўпраўленню (Астроўская Н.А.) давесцi
Палажэнне да ведама абласных (Мiнскага гарадскога) упраўленняў
адукацыi, мiнiстэрстваў i ведамстваў, у падпарадкаваннi якiх
знаходзяцца дзяржаўныя навучальныя ўстановы.

 4. Кантроль за выкананнем дадзенага загада ўскласцi на
намеснiка мiнiстра А.М.Гарнака.

 Мiнiстр В.I.Стражаў


 ЗАЦВЕРДЖАНА
 загадам Мiнiстра адукацыi
 Рэспублiкi Беларусь
 ад 6 сакавiка 1997 г.
 N 117


 ПАЛАЖЭННЕ АБ ДЫФЕРЭНЦЫРАВАНАЙ ПЛАЦЕ ЗА
 КАРЫСТАННЕ IНТЭРНАТАМI ДЗЯРЖАЎНЫХ НАВУЧАЛЬНЫХ УСТАНОЎ

===

 I. Агульныя палажэннi

 1. Палажэнне распрацавана ў адпаведнасцi з пастановай Урада
Рэспублiкi Беларусь ад 31 снежня 1996 г., N 851 "Аб змяненнi памераў
платы за карыстанне iнтэрнатамi дзяржаўных навучальных устаноў" i
ўстанаўлiвае парадак i памеры платы за карыстанне iнтэрнатам
навучальнай установы.

 2. Патрабаваннi гэтага Палажэння распаўсюджваюцца на iнтэрнаты
дзяржаўных прафесiйна-тэхнiчных, сярэднiх спецыяльных i вышэйшых
навучальных устаноў.
 Кааператыўныя i грамадскiя арганiзацыi, якiя маюць у сваiм
падпарадкаваннi iнтэрнаты навучальных устаноў, таксама могуць
кiравацца патрабаваннямi гэтага Палажэння.

 3. Плата за карыстанне iнтэрнатам для студэнтаў вышэйшых,
навучэнцаў сярэднiх спецыяльных i прафесiйна-тэхнiчных дзяржаўных
навучальных устаноў, а таксама слухачоў падрыхтоўчых аддзяленняў пры
вышэйшых навучальных установах устанаўлiваецца ў залежнасцi ад умоў
пражывання (разраду iнтэрната).

 4. Плата за займаемую плошчу, камунальна-бытавыя паслугi для
аспiрантаў вышэйшых навучальных устаноў i навукова-даследчых
iнстытутаў, абiтурыентаў, студэнтаў i навучэнцаў завочнай формы
навучання i iншых асоб, якiя карыстаюцца iнтэрнатамi навучальных
устаноў, праводзiцца па стаўках, зацвярджаемых абласнымi i Мiнскiм
гарадскiм выканкамамi.

 5. Ад платы за карыстанне iнтэрнатамi вызваляюцца студэнты i
навучэнцы з лiку дзяцей-сiрот i дзяцей, якiя засталiся без апекi
бацькоў, з сем'яў загiнуўшых ваеннаслужачых, iнвалiдаў Вялiкай
Айчыннай вайны I i II груп i прыраўнаваных да iх асоб, iнвалiды i
асобы з недахопамi разумовага i фiзiчнага развiцця, а таксама
навучэнцы сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў, якiя навучаюцца
па спецыяльнасцi "Супрацьпажарная тэхнiка i бяспека", спецыяльных
прафесiйна-тэхнiчных вучылiшчаў, вучылiшчаў алiмпiйскага рэзерву i
Мiнскага авiяцыйнага каледжа.

 6. Ад платы за карыстанне iнтэрнатам вызваляюцца таксама
студэнты i навучэнцы, якiя знаходзяцца на канiкулах, вытворчай
(педагагiчнай) i вучэбнай практыцы, звязанай з выездам з месца
размяшчэння навучальнай установы.

 II. Парадак аднясення iнтэрната дзяржаўнай навучальнай
 установы да адпаведнага разраду

 7. Для ўстанаўлення памеру платы для студэнтаў, навучэнцаў i
слухачоў падрыхтоўчых аддзяленняў пры вышэйшых навучальных установах
за карыстанне iнтэрнатам кожны iнтэрнат дзяржаўнай навучальнай
установы павiнен быць аднесены да адпаведнага разраду.

 8. Рашэнне аб прысваеннi iнтэрнату дзяржаўнай навучальнай
установы разраду прымаецца камiсiяй, ствараемай навучальнай
установай.
 Састаў камiсii вызначаецца загадам кiраўнiка навучальнай
установы.
 У састаў камiсii ўключаецца прадстаўнiк прафкама студэнтаў або
навучэнцаў.

 9. Камiсiя дзяржаўнай навучальнай установы ўстанаўлiвае
фактычную адпаведнасць iнтэрната патрабаванням, якiя прад'яўляюцца
да iнтэрната дадзенага разраду, па вынiках работы састаўляе i
падпiсвае заключэнне (дадатак 1) аб адпаведнасцi iнтэрната
навучальнай установы патрабаванням iнтэрната пэўнага разраду.

 10. Памер платы ў iнтэрнаце дзяржаўнай навучальнай установы за
пражыванне аднаго студэнта, навучэнца або слухача падрыхтоўчага
аддзялення пры вышэйшай навучальнай установе ўстанаўлiваецца ў
залежнасцi ад прысвоенага iнтэрнату разраду (дадатак 2).

 11. На аснове заключэння камiсii кiраўнiк дзяржаўнай
навучальнай установы выдае загад аб прысваеннi iнтэрнату адпаведнага
разраду, а таксама зацвярджае памер платы за пражыванне ў iнтэрнаце
студэнтаў, навучэнцаў або слухачоў падрыхтоўчых аддзяленняў пры
вышэйшых навучальных установах. Пры змене ўмоў пражывання неабходна
правесцi перагляд памеру платы за пражыванне ў iнтэрнаце навучальнай
установы.

 III. Патрабаваннi да iнтэрната дзяржаўнай навучальнай
 установы адпаведнага разраду

 12. У залежнасцi ад тыпу, умоў пражывання, колькасцi жыльцоў,
якiя пражываюць у адным пакоi, iнтэрнат дзяржаўнай навучальнай
установы можа быць аднесены да першага, другога, трэцяга або
чацвёртага разраду.

 13. Iнтэрнату дзяржаўнай навучальнай установы прысвойваецца
адпаведны разрад, калi iнтэрнат адпавядае наступным асноўным
патрабаванням:

 13.1. Iнтэрнат дзяржаўнай навучальнай установы першага разраду
павiнен мець:
 вадаправод, каналiзацыю, цэнтральнае ацяпленне, гарачае
водазабеспячэнне, лiфт, двухпакаёвыя блокi з поўным санвузлом
(умывальнiк, унiтаз, душ), памер жылой плошчы звыш 6 метраў
квадратных на аднаго жыльца. Прадугледжана пражыванне ў адным пакоi
не больш за 3 чалавекi.

 13.2. Iнтэрнат дзяржаўнай навучальнай установы другога разраду
павiнен мець:
 вадаправод, каналiзацыю, цэнтральнае ацяпленне, гарачае
водазабеспячэнне, лiфт, многапакаёвыя блокi (не больш за 4 жылыя
пакоi ў адным блоку) з поўным санвузлом (умывальнiк, унiтаз, душ),
памер жылой плошчы 6 метраў квадратных на аднаго жыльца.
Прадугледжана пражыванне ў адным пакоi не больш за 4 чалавекi.

 13.3. Iнтэрнат дзяржаўнай навучальнай установы трэцяга разраду
павiнен мець:
 вадаправод, каналiзацыю, цэнтральнае ацяпленне, гарачае
водазабеспячэнне, умывальнiк i туалет агульнага карыстання, душавыя
памяшканнi, памер жылой плошчы 6 метраў квадратных на аднаго жыльца.
Прадугледжана пражыванне ў адным пакоi не больш за 4 чалавекi.

 13.4. Iнтэрнат дзяржаўнай навучальнай установы чацвёртага
разраду павiнен мець:
 водаправод, каналiзацыю, ацяпленне, умывальнiк i туалет
агульнага карыстання, памер жылой плошчы 6 метраў квадратных на
аднаго жыльца.


 УЗГОДНЕНА
 Намеснiк Мiнiстра фiнансаў
 Рэспублiкi Беларусь
 А.I.Сверж
 23 снежня 1997 г.
 N 066/71

 ДАДАТАК 1
 да Палажэння аб дыферэнцыраванай
 плаце за карыстанне iнтэрнатамi
 дзяржаўных навучальных устаноў


 ЗАКЛЮЧЭННЕ

 камiсii ад " ___ " _____________ 199 __ г.
 плаце за карыстанне iнтэрнатамi
 Iнтэрнат _______________________________________________________
 (нумар iнтэрната, назва навучальнай установы)

 _____________________ поўнасцю адпавядае патрабаванням да iнтэрната
 _____________________ разраду
 (назваць разрад)

 Старшыня камiсii
 Члены камiсii:


 ДАДАТАК 2
 да Палажэння аб дыферэнцыраванай
 плаце за карыстанне iнтэрнатамi
 дзяржаўных навучальных устаноў
 (у рэдакцыi пастановы
 Мiнiстэрства адукацыi
 Рэспублiкi Беларусь
 15.08.2002 № 32)

 Залежнасць платы за карыстанне iнтэрнатам дзяржаўнай
 навучальнай установы ад разраду iнтэрната

-----------T--------------------------------------------------------
 ¦ Працэнт ад базавай велiчынi для ўстанаўлення платы за
 ¦ карыстанне iнтэрнатам дзяржаўнай навучальнай установы
 Разрад +-----------------------T--------------------------------
iнтэрната ¦ ¦ Навучэнцы
 ¦ Студэнты вышэйшых +-------------T------------------
 ¦ навучальных устаноў, ¦ сярэднiх ¦ прафесiянальна-
 ¦ слухачы падрыхтоўчых ¦ спецыяльных ¦ тэхнiчных
 ¦ аддзяленняў ¦ навучальных ¦ навучальных
 ¦ ¦ устаноў ¦ устаноў
-----------+-----------------------+-------------+------------------

Першы 50 40 30

Другi 48 38 28

Трэцi 46 36 26

Чацвёрты 42 32 24
--------------------------------------------------------------------

 Заўвага. Плата за карыстанне пасцельнымi рэчамi асобна не
бярэцца, яна ўлiчваецца ў кошт платы за карыстанне iнтэрнатам.
 ___________________________________________________________
 Приложение 2 - в редакции постановления Министерства
 образования от 15 августа 2002 г. № 32 (зарегистрировано в
 Национальном реестре - № 8/8492 от 26.08.2002 г.)

 ДАДАТАК 2
 да Палажэння аб дыферэнцыраванай
 плаце за карыстанне iнтэрнатамi
 дзяржаўных навучальных устаноў


 ТАБЛIЦА

 залежнасцi платы за карыстанне iнтэрнатам
 дзяржаўнай навучальнай установы ад разраду iнтэрната

 ---------T--------------------------------------------------------
 Разрад ¦Працэнт ад мiнiмальнай заработнай платы для ўстанаўлення
 ¦платы за карыстанне iнтэрнатам дзяржаўнай
 iнтэрната¦навучальнай ўстановы
 +-----------------T--------------------------------------
 ¦Студэнты вышэйшых¦ Навучэнцы
 ¦навучальных +--------------------T-----------------
 ¦устаноў, слухачы ¦сярэднiх спецыяльных¦прафесiйна-
 ¦падрыхтоўчых ¦ навучальных ¦тэхнiч.навучальн.
 ¦аддзяленняў ¦ устаноў ¦устаноў
 ---------+-----------------+--------------------+-----------------
 першы 25 20 15
 другi 24 19 14
 трэцi 23 18 13
 чацвёрты 21 16 12
 ------------------------------------------------------------------

 Заўвага: плата за карыстанне пасцельнымi рэчамi асобна не бярэцца,
 яна ўлiчваецца ў кошт платы за карыстанне iнтэрнатам.
 ___________________________________________________________

 ---------------------------
 Дзяржаўная рэгiстрацыя.
 Нумар: 1763/12.
 Дата: 06.03.97 г.

 ___________________________________________________________