ПАСТАНОВА МIНIСТЭРСТВА СТАТЫСТЫКI I АНАЛIЗУ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                        26 мая 2003 г. № 59

АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ФОРМ ДЗЯРЖАЎНАЙ СТАТЫСТЫЧНАЙ СПРАВАЗДАЧНАСЦI
1-ССНУ (РАЗМЕРКАВАННЕ) "ЗВЕСТКI АБ НАКIРАВАННI НА РАБОТУ
ВЫПУСКНIКОЎ, ЗАКОНЧЫЎШЫХ СЯРЭДНIЯ СПЕЦЫЯЛЬНЫЯ НАВУЧАЛЬНЫЯ
ЎСТАНОВЫ ПА ДЗЁННАЙ ФОРМЕ НАВУЧАННЯ", 1-ВНУ (РАЗМЕРКАВАННЕ)
"ЗВЕСТКI АБ НАКIРАВАННI НА РАБОТУ ВЫПУСКНIКОЎ, ЗАКОНЧЫЎШЫХ
ВЫШЭЙШЫЯ НАВУЧАЛЬНЫЯ ЎСТАНОВЫ ПА ДЗЁННАЙ ФОРМЕ НАВУЧАННЯ"
I ЎКАЗАННЯЎ ПА IХ ЗАПАЎНЕННЮ
         ___________________________________________________________
         Утратило силу  постановлением  Министерства  статистики   и
         анализа от 28 июня 2007 г. № 104 <W207p0113>  _

     На падставе  Палажэння  аб  Мiнiстэрстве  статыстыкi  i аналiзу
Рэспублiкi  Беларусь,  зацверджанага  пастановай  Савета   Мiнiстраў
Рэспублiкi  Беларусь  ад  19  красавiка 2000 г.  № 547 (Национальный
реестр правовых актов Республики Беларусь,  2000 г.,  № 41, 5/3022),
Мiнiстэрства статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
     1. Зацвердзiць прыкладзеныя:
     1.1. форму   дзяржаўнай   статыстычнай  справаздачнасцi  1-ССНУ
(размеркаванне)  "Звесткi  аб  накiраваннi  на  работу  выпускнiкоў,
закончыўшых  сярэднiя  спецыяльныя  навучальныя  ўстановы па дзённай
форме навучання"* перыядычнасцю 1 раз у год i ўвесцi яе  ў  дзеянне,
пачынаючы  са  справаздачы  за перыяд з 1 кастрычнiка 2002 г.  па 30
верасня 2003 г.;
     1.2. форму   дзяржаўнай   статыстычнай   справаздачнасцi  1-ВНУ
(размеркаванне)  "Звесткi  аб  накiраваннi  на  работу  выпускнiкоў,
закончыўшых   вышэйшыя   навучальныя   ўстановы   па  дзённай  форме
навучання"* перыядычнасцю 1  раз  у  год  i  ўвесцi  яе  ў  дзеянне,
пачынаючы  са  справаздачы  за перыяд з 1 кастрычнiка 2002 г.  па 30
верасня 2003 г.
     2. Зацвердзiць прыкладзеныя:
     2.1. Указаннi  па  запаўненню  формы  дзяржаўнай   статыстычнай
справаздачнасцi 1-ССНУ (размеркаванне)  "Звесткi  аб  накiраваннi на
работу выпускнiкоў,  закончыўшых  сярэднiя  спецыяльныя  навучальныя
ўстановы  па  дзённай  форме  навучання"*  i  ўвесцi  iх  ў дзеянне,
пачынаючы са справаздачы за перыяд з 1 кастрычнiка  2002  г.  па  30
верасня 2003 г.;
     2.2. Указаннi  па  запаўненню  формы  дзяржаўнай   статыстычнай
справаздачнасцi  1-ВНУ  (размеркаванне)  "Звесткi  аб накiраваннi на
работу выпускнiкоў,  закончыўшых вышэйшыя  навучальныя  ўстановы  па
дзённай  форме  навучання"*  i  ўвесцi  iх  ў дзеянне,  пачынаючы са
справаздачы за перыяд з 1 кастрычнiка 2002 г. па 30 верасня 2003 г.
______________________________
     *Не прыводзiцца.

     3. Распаўсюдзiць указаныя ў  пункце 1  дадзенай пастановы формы
дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi:
     3.1. 1-ССНУ  (размеркаванне)  -   на   дзяржаўныя   навучальныя
установы   i  iх  фiлiялы,  якiя  забяспечваюць  атрыманне  сярэдняй
спецыяльнай адукацыi i маюць дзённыя аддзяленнi навучання;
     3.2. 1-ВНУ (размеркаванне) - на дзяржаўныя навучальныя установы
i iх фiлiялы, якiя забяспечваюць атрыманне вышэйшай адукацыi i маюць
дзённыя аддзяленнi навучання.

Мiнiстр                                                 У.I.ЗIНОЎСКI
         ___________________________________________________________