ПАСТАНОВА МIНIСТЭРСТВА СТАТЫСТЫКI I АНАЛIЗУ
                        РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                    14 кастрычнiка 2003 г. № 148

АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ФОРМЫ ДЗЯРЖАЎНАЙ СТАТЫСТЫЧНАЙ
СПРАВАЗДАЧНАСЦI 7-сг "СПРАВАЗДАЧА АБ ХОДЗЕ ЎБОРКI ЎРАДЖАЮ
I СЯЎБЕ АЗIМЫХ КУЛЬТУР" I ЎКАЗАННЯЎ ПА ЯЕ ЗАПАЎНЕННЮ
         ___________________________________________________________
         Утратило силу  постановлением  Министерства  статистики   и
         анализа  Республики  Беларусь  от 12 декабря 2006 г.  № 216
         <W206p0254>  _

     На падставе Палажэння  аб  Мiнiстэрстве  статыстыкi  i  аналiзу
Рэспублiкi   Беларусь,  зацверджанага  пастановай  Савета  Мiнiстраў
Рэспублiкi  Беларусь  ад  19  красавiка  2000  г.  №  547   "Вопросы
Министерства  статистики и анализа Республики Беларусь" Мiнiстэрства
статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
     1. Зацвердзiць   прыкладзеную   форму  дзяржаўнай  статыстычнай
справаздачнасцi 7-сг "Справаздача аб ходзе ўборкi  ўраджаю  i  сяўбе
азiмых    культур"*   двухтыднёвай,   месячнай   перыядычнасцi   (па
панядзелках,  у перыяд  уборкi  ўраджаю)  i  ўвесцi  яе  ў  дзеянне,
пачынаючы са справаздачы ў 2004 годзе.
     2. Зацвердзiць  прыкладзеныя  Указаннi  па   запаўненню   формы
дзяржаўнай  статыстычнай  справаздачнасцi 7-сг "Справаздача аб ходзе
ўборкi ўраджаю  i  сяўбе  азiмых  культур"*  двухтыднёвай,  месячнай
перыядычнасцi (па панядзелках,  у перыяд уборкi ўраджаю) i ўвесцi iх
у дзеянне, пачынаючы са справаздачы ў 2004 годзе.
______________________________
     *Не прыводзiцца.

     3. Распаўсюдзiць вызначаную ў пункте 1 дадзенай пастановы форму
дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi на юрыдычныя асобы ўсiх форм
уласнасцi,  iх  адасобленыя падраздзяленнi, асноўным вiдам дзейнасцi
якiх  з'яўляецца сельскагаспадарчая вытворчасць, а таксама сялянскiя
(фермерскiя)  гаспадаркi,  падсобныя  гаспадаркi  пры   прамысловых,
транспартных,  будаўнiчых  i  iншых  арганiзацыях,  у  якiх   плошча
сельскагаспадарчых зямель складае 300 i болей гектараў.

Мiнiстр                                                 У.I.Зiноўскi
         ___________________________________________________________