ЗАГАД МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

20 чэрвеня 1994 г. № 177

Аб арганiзацыi правядзення лабараторна-практычных заняткаў з выкарыстаннем ЭВМ у прафесiянальна-тэхнiчных навучальных установах

Утратил силу постановлением Министерства образования Республики Беларусь от 7 августа 2003 г. № 57 (зарегистрировано в Национальном реестре - № 8/9912 от 18.08.2003 г.) <W20309912>

У мэтах павышэння эфектыўнасці і якасці навучання пры правядзенні лабараторна-практычных заняткаў з выкарыстаннем ЭВМ і папярэджванні парушэння дзеючых санітарна-гігіенічных нормаў і правілаў абсталявання кабінетаў вылічальнай тэхнікі і дысплейных класаў у прафесіянальна-тэхнічных навучальных установах ЗАГАДВАЮ:

1. Пры правядзенні ў прафесіянальна-тэхнічных навучальных установах лабараторна-практычных заняткаў з выкарыстаннем ЭВМ па ўсіх прадметах вучэбную групу дзяліць на падгрупы з колькасцю навучэнцаў не менш 8 чалавек.