ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

14 красавіка 2010 г. № 343-ПСР4

Аб узнагароджанні членаў Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Прэзiдыум Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За значны ўклад у развіццё ветэранскага руху, патрыятычнае выхаванне моладзі і рэалізацыю сацыяльнай палітыкі Рэспублікі Беларусь узнагародзіць Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:

Гаўруцікава Аляксея Якаўлевіча – адказнага сакратара Дубровенскай раённай ветэранскай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў;

Дуброўскага Мікалая Васільевіча – актывіста ветэранскага руху Рэспублікі Беларусь;

Корж Зінаіду Васільеўну – старшыню секцыі жанчын – ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны Мінскай гарадской арганізацыі ветэранаў;

Кузьміну Хрысціну Фёдараўну – старшыню савета Буда-Кашалёўскай раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў;