ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

14 красавіка 2010 г. № 344-ПСР4

Аб узнагароджанні К.М.Ганчар і А.М.Маісеева Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Прэзiдыум Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За значны ўклад у развіццё ветэранскага руху, патрыятычнае выхаванне моладзі і рэалізацыю сацыяльнай палітыкі Рэспублікі Беларусь узнагародзіць Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:

Ганчар Казіміру Мікалаеўну – спецыяліста 2 катэгорыі па справах ветэранаў Капыльскага раённага выканаўчага камітэта, старшыню Капыльскага раённага савета ветэранаў Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў;

Маісеева Анатолія Міхайлавіча – старшыню Мінскай раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў.