ПАСТАНОВА МIНIСТЭРСТВА СТАТЫСТЫКI I АНАЛIЗУ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                      13 чэрвеня 2005 г. № 55

АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ФОРМЫ ДЗЯРЖАЎНАЙ СТАТЫСТЫЧНАЙ
СПРАВАЗДАЧНАСЦI 3-нк "СПРАВАЗДАЧА ЎСТАНОВЫ, ЯКАЯ
ЗАБЯСПЕЧВАЕ АТРЫМАННЕ ВЫШЭЙШАЙ АДУКАЦЫI" I ЎКАЗАННЯЎ
ПА ЯЕ ЗАПАЎНЕННЮ
         ___________________________________________________________
         Утратило силу  постановлением  Министерства  статистики   и
         анализа от 28 июня 2007 г. № 106 <W207p0115>  _

     На падставе Палажэння  аб  Мiнiстэрстве  статыстыкi  i  аналiзу
Рэспублiкi   Беларусь,  зацверджанага  пастановай  Савета  Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь ад 29 красавiка  2005  г.  №  441,  Мiнiстэрства
статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
     1. Зацвердзiць  прыкладзеную  форму   дзяржаўнай   статыстычнай
справаздачнасцi 3-нк   "Справаздача   ўстановы,   якая   забяспечвае
атрыманне вышэйшай адукацыi"* перыядычнасцю 1 раз у год i ўвесцi  яе
ў дзеянне,  пачынаючы са справаздачы на пачатак 2005/06 навучальнага
года.
     2. Зацвердзiць   прыкладзеныя   Указаннi  па  запаўненню  формы
дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 3-нк "Справаздача  ўстановы,
якая  забяспечвае  атрыманне  вышэйшай  адукацыi"*  i  ўвесцi  iх  ў
дзеянне,  пачынаючы са справаздачы на пачатак  2005/06  навучальнага
года.
______________________________
     *Не прыводзiцца.

     3. Распаўсюдзiць  указаную  ў пункце 1 дадзенай пастановы форму
дзяржаўнай   статыстычнай   справаздачнасцi   на   ўстановы,    якiя
забяспечваюць атрыманне вышэйшай адукацыi, i iх фiлiялы.

Мiнiстр                                                 У.I.Зiноўскi
         ___________________________________________________________