ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

17 красавіка 2010 г. № 348-ПСР4

Аб узнагароджанні А.І.Сушкова Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Прэзiдыум Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За заслугі ў развіцці мясцовага самакіравання і шматгадовую плённую педагагічную дзейнасць узнагародзіць дэпутата Драгічынскага раённага Савета дэпутатаў, старшыню Драгічынскага раённага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Сушкова Аляксандра Іванавіча Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.