ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

17 красавіка 2010 г. № 351-ПСР4

Аб узнагароджанні Г.І.Гарбачовай, А.В.Іванова, У.В.Рубіса і В.А.Стахіевіч Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Прэзiдыум Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За заслугі ў рэалізацыі сацыяльнай палітыкі Рэспублікі Беларусь, шматгадовую плённую працу ў галіне аховы здароўя насельніцтва ўзнагародзіць работнікаў установы аховы здароўя «10-я гарадская клінічная бальніца» г. Мінска Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:

Гарбачову Галіну Іванаўну – намесніка галоўнага ўрача па медыцынскай частцы;

Іванова Аляксандра Віктаравіча – загадчыка аддзялення – урача-неўролага неўралагічнага аддзялення;

Рубіса Уладзіміра Васільевіча – загадчыка аддзялення – урача-афтальмолага аддзялення мікрахірургіі вока № 2;