УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

19 красавіка 2010 г. № 189

Аб узнагароджанні некаторых населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь вымпелам «За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны»

У сувязі са святкаваннем 65-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, а таксама ў мэтах увекавечання подзвігу воінаў Чырвонай Арміі, працоўных, партызан і падпольшчыкаў, здзейсненага імі пры абароне і вызваленні беларускіх гарадоў і іншых населеных пунктаў ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, пастанаўляю:

1. За мужнасць і стойкасць, праяўленыя абаронцамі беларускіх гарадоў і іншых населеных пунктаў у гады Вялікай Айчыннай вайны, узнагародзіць вымпелам «За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны» наступныя гарады і іншыя населеныя пункты Рэспублікі Беларусь: