ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

27 чэрвеня 2007 г. № 31

Аб Рэспубліканскім бібліятэчным савеце

У адпаведнасці з Палажэннем аб Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 кастрычніка 2001 г. № 1558, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Стварыць Рэспубліканскі бібліятэчны савет.

2. Зацвердзіць:

прыкладзенае Палажэнне аб Рэспубліканскім бібліятэчным савеце;

склад Рэспубліканскага бібліятэчнага савета згодна з дадаткам.

 

ПАЛАЖЭННЕ
аб Рэспубліканскім бібліятэчным савеце

1. Рэспубліканскі бібліятэчны савет (далей – Савет) з’яўляецца пастаянна дзеючым дарадчым, кансультацыйным і экспертным органам пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь па вырашэнні праблем бібліятэчнай дзейнасці.

2. Савет у сваёй дзейнасці кіруецца Законам Рэспублікі Беларусь ад 22 сакавіка 1995 года «Аб бібліятэчнай справе ў Рэспубліцы Беларусь» у рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 11 лістапада 2002 года (Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, 1995 г., № 20, арт. 238; Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2002 г., № 128, 2/896), Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 19 красавіка 2007 г. № 190 «О порядке оценки стоимости культурных ценностей» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., № 97, 1/8528), іншымі актамі заканадаўства, сапраўдным Палажэннем аб Рэспубліканскім бібліятэчным савеце (далей – Палажэнне).