ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

28 красавіка 2010 г. № 642

Аб правядзенні перагавораў па праекту Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Кабінетам Міністраў Украіны аб супрацоўніцтве ў галіне аховы культурнай спадчыны і падпісанні дадзенага Пагаднення

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Адобрыць прыкладзены праект Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Кабінетам Міністраў Украіны аб супрацоўніцтве ў галіне аховы культурнай спадчыны* ў якасці асновы для правядзення перагавораў.

2. Упаўнаважыць Міністра культуры Латушку Паўла Паўлавіча на:

правядзенне перагавораў па праекту Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Кабінетам Міністраў Украіны аб супрацоўніцтве ў галіне аховы культурнай спадчыны і дазволіць пры неабходнасці ўносіць у яго змяненні і дапаўненні, якія не маюць прынцыповага характару;