ПАСТАНОВА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

26 красавіка 2010 г. № 237-СР4/IV

Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Дагавора паміж Рэспублікай Беларусь і Украінай аб дзяржаўнай граніцы»

Разгледзеўшы прыняты Палатай прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь 2 красавіка 2010 года праект Закона Рэспублiкi Беларусь «Аб ратыфікацыі Дагавора паміж Рэспублікай Беларусь і Украінай аб дзяржаўнай граніцы», у адпаведнасцi з часткай другой артыкула 100 Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь Савет Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Адобрыць праект Закона Рэспублiкi Беларусь «Аб ратыфікацыі Дагавора паміж Рэспублікай Беларусь і Украінай аб дзяржаўнай граніцы».

2. Накiраваць прыняты Палатай прадстаўнiкоў i адобраны Саветам Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь Закон Рэспублiкi Беларусь «Аб ратыфікацыі Дагавора паміж Рэспублікай Беларусь і Украінай аб дзяржаўнай граніцы» на подпiс Прэзiдэнту Рэспублiкi Беларусь.