МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

                               ЗАГАД

     30 сакавiка 1994 г.                        N 86


                АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ПАЛАЖЭННЯ АБ ПАРАДКУ
              ЗАМЯШЧЭННЯ ПАСАД ПЕДАГАГIЧНЫХ РАБОТНIКАЎ
              У ГIМНАЗIЯХ I ЛIЦЭЯХ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

         ___________________________________________________________
         Утратил силу постановлением Министерства образования от  20
         августа  2008  г.  №  68  (зарегистрировано  в Национальном
         реестре - № 8/19759 от 3.11.2008 г.) <W20819759>  _

     У адпаведнасцi  з  Законам  Рэспублiкi  Беларусь "Аб адукацii ў
Рэспублiцы  Беларусь"  i  пастановай  Савета  Мiнiстраў   Рэспублiкi
Беларусь  ад  15  лiпеня  1992 г.  N 433 "Аб зацвярджэннi прыкладных
палажэнняў аб навучальных установах новага тыпу"

                             ЗАГАДВАЮ:

     1. Зацвердзiць   Палажэнне   аб   парадку   замяшчэння    пасад
педагагiчных работнiкаў у гiмназiях i лiцэях Рэспублiкi Беларусь.

     2. Упраўленню  па  рабоце  з  кадрамi  i прававому забеспячэнню
(Пыжоў А.А.):
     давесцi Палажэнне  да ведама органаў кiравання адукацыяй,  якiя
маюць у сваiм падпарадкаваннi гiмназii i  лiцэi,  пасля  рэгiстрацыi
яго ў Мiнiстэрстве юстыцыi.

     3. Часовыя  палажэннi  аб парадку замяшчэння пасад,  якiя раней
дзейнiчалi ў асобных гiмназiях i лiцэях, лiчыць страцiўшымi сiлу.

  Мiнiстр                                               В.А.Гайсёнак

          Зацверджана

          Загадам Мiнiстэрства адукацыi
          Рэспублiкi Беларусь

                          30 сакавiка 1994 г. N 86
          Узгодена

          Дзяржкамiтэтам Рэспублiкi Беларусь
          па працы i сацыяльнай абароне  насельнiцтва

          Намеснiк старшынi               Паўлаў В.I.

                                  15 сакавiка 1994 г.

                             ПАЛАЖЭННЕ
        АБ ПАРАДКУ ЗАМЯШЧЭННЯ ПАСАД ПЕДЕГАГIЧНЫХ РАБОТНIКАЎ
             У ГIМНАЗIЯХ I ЛIЦЭЯХ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

===

                      I. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI

     1. У  гiмназiях,  лiцэях,  (у  далейшым "навучальныя ўстановы")
выкантныя пасады педагагiчных  работнiкаў  замяшчаюцца  па  конкурсу
тэрмiнам на пяць гадоў.

     2. У  апошнiя  шэсць  месяцаў пяцiгадовага тэрмiну педагагiчныя
работнiкi навучальных  устаноў  (у  далейшым  "работнiкi"),  павiнны
прайсцi перавыбранне на новы пяцiгадовы тэрмiн. Конкурс пры гэтым не
аб'яўляецца.  Пры  станоўчым  вынiку   перавыбрання   адлiк   новага
пяцiгадовага   тэрмiну   пачынаецца   пасля  заканчэння  папярэдняга
незалежна ад даты правядзення перавыбрання.
     У выпадку неперавыбрання або не ўдзелу работнiка ў перавыбраннi
яго пасада аб'яўляецца вакантнай i замяшчаецца ў парадку конкурсу.

     3. Выбары па конкурсу i перавыбранне праводзяцца на  пасяджэннi
савета  або  педагагiчнага  савета  навучальнай установы (у далейшым
"савет") шляхам тайнага галасавання.

     4. Выпускнiкi  вышэйшых  i  сярэднiх  спецыяльных   навучальных
устаноў,   якiя   накiраваны   на  работу  ў  навучальную  ўстанову,
замяшчаюць  вакантныя  пасады  без  конкурсу.   Перавыбранне   гэтых
работнiкаў   праводзiцца  па  заканчэннi  двух  гадоў  работы  пасля
працаўладкавання.

     5. Перавыбранне не аб'яўляецца на  пасады,  занятыя  жанчынамi,
якiя  знаходзяцца  ў  водпуску  па  цяжарнасцi  i  родам,  а таксама
жанчынамi,  якiя знаходзяцца ў водпуску  па  догляду  за  дзiцём  да
спаўнення  трох  гадоў.  Перавыбранне  не  можа  праводзiцца  ў  час
знаходжання  работнiка  ў  водпуску  цi   ў   перыяд   яго   часовай
непрацаздольнасцi,  а  таксама  ў  час  праходжання  iм з адрывам ад
работы падрыхтоўкi, перападрыхтоўкi цi павышэння квалiфiкацыi.

     6. Работнiкам,  якiя былi не перавыбраны або не падалi заяву аб
перавыбраннi,  пры  звальненнi  з  займаемай пасады пасля заканчэння
пяцiгадовага тэрмiну работы на ёй у працоўную кнiжку ўносiцца запiс:
"Звольнены ў сувязi з заканчэннем тэрмiну выбрання,  ч.2 арт.29 КЗаП
Рэспублiкi Беларусь".  Да заканчэння пяцiгадовага  тэрмiну  работнiк
можа быць звольнены па iншых падставах, якiя прадугледжаны працоўным
заканадаўствам,  у тым лiку i па ўласнаму  жаданню.  Работнiку,  якi
перавыбраны  на  наступны  пяцiгадовы тэрмiн,  запiс у яго працоўную
кнiжку  аб  перавыбраннi  не  робiцца,   але   ў   асабовую   справу
прыкладваецца  выпiска  з  загаду  дырэктара навучальнай установы аб
зацвярджэннi рашэння савета.
     Пры знiжэннi   педагагiчным  работнiкам  узроўню  сваей  работы
пытанне  аб  яго  далейшым   выкарыстаннi   на   займаемай   пасадзе
адмiнiстрацыя навучальнай установы мае права вырашаць у адпаведнасцi
з  п.4  Часовага  палажэння  аб  атэстацыi  педагагiчных  работнiкаў
сiстэмы  адукацыi  Рэспублiкi Беларусь,  якое зацверджана пастановай
калегii  Мiнiстэрства    адукацыi   Рэспублiкi    Беларусь No 4-п ад
26.02.92 г.

                    II. ПАРАДАК ЗАМЯШЧЭННЯ ПАСАД
                        ПЕДАГАГIЧНЫХ РАБОТНIКАЎ

     7. Прозвiшчы  ўсiх  асоб,  якiя  ўдзельнiчаюць  у  конкурсе  на
вакантную пасаду, уносяцца ў адзiн бюлетэнь для галасавання (дадатак
1).
     Пры перавыбраннi   ў   бюлетэнь   уносiцца   толькi   прозвiшча
работнiка, якi перавыбiраецца.
     Нязгода з   кандыдатурай   выказвыецца   шляхам   выкрэслiвання
прозвiшча  кандыдата.  Калi   ў   бюлетэнь   унесена   больш   адной
кандыдатуры,   то  кожны  кандыдат,  чые  прозвiшча  не  выкрэслена,
атрымлiвае станоўчы голас.

     8. Для падлiку галасоў савет перад пачаткам галасавання выбiрае
падлiковую  камiсiю  ў складзе не менш трох членаў савета.  Пратакол
падлiковай  камiсii  зацвярджаецца  саветам  i  далучаецца  разам  з
бюлетэнямi да матэрыялаў конкурсу або перавыбрання.

     9. Рашэнне  савета  пры  правядзеннi  конкурсу або перавыбрання
педагагiчных  работнiкаў  лiчыцца  сапраўдным,  калi  ў  галасаваннi
ўдзельнiчалi не менш 2/3 члэнаў спiсачнага саставу савета.
     Выбраным (перавыбраным) лiчыцца кандыдат (работнiк), якi набраў
не менш 50 працэнтаў галасоў прысутнiчаючых членаў савета.
     Калi ў  конкурсе  на  пасаду   ўдзельнiчалi   два   або   больш
кандыдатаў,  то выбраным лiчыцца той кандыдат,  якi набраў большасць
галасоў, але не менш 50 працэнтаў.
     Калi пры  правядзеннi конкурсу станоўчыя галасы памiж двума або
больш кандыдатамi на адну пасаду падзеляцца пароўну,  прычым кожны з
iх будзе мець не менш 50 працэнтаў галасоў, то праводзiцца паўторнае
галасаванне.  У  бюлетэнь  для   паўторнага   галасавання   ўносяцца
прозвiшчы толькi ўказаных вышэй кандыдатаў.
     Калi паўторнае галасаванне будзе безвынiковым,  конкурс лiчыцца
не здзейсненым i аб'яўляецца занава.
     Занава аб'яўляецца конкурс i ў тым выпадку,  калi за  месяц  да
правядзення  конкурсу  не  было пададзена нi адной заявы аб удзеле ў
конкурсе,  а таксама,  калi кожны ўдзельнiк конкурсу атрымаў менш 50
працэнтаў галасоў.
     Рашэнне савета зацвярджаецца дырэктарам  навучальнай  установы.
Вынiкi  конкурсу  (перавыбрання)  ў  пiсьмовай  форме  паведамляюцца
асобам, якiя ў iм удзельнiчалi.

     10. Асобы,  якiя удзельнiчаюць  у  конкурсе  або  перавыбраннi,
маюць права прысутнiчаць на адпаведным пасяджэннi савета.

     11.  Вынiкi конкурсу  (перавыбрання) могуць  быць абскарджаны ў
парадку,   якi  ўстаноўлены   працоўным  заканадаўствам   Рэспублiкi
Беларусь для разгляду iндывiдуальных працоўных спрэчак.

                  а) парадак правядзення конкурсу

     12. Конкурс  на  вакантную  пасаду  можа  аб'яўляцца на працягу
ўсяго года.  Аб'ява аб конкурсе з указаннем тэрмiну правядзення  яго
навучальнай  установай  змяшчаецца  ў  перыядычным  друку.  У аб'яве
павiнен быць указаны пералiк дакументаў,  якiя дадаюцца прэтэндэнтам
на пасаду да заявы на iмя дырэктара навучальнай установы,  а таксама
ўказаны патрабаваннi да адукацыi i квалiфiкацыi ўдзельнiка конкурсу.
     Аб'ява даецца  не  пазней 2-х месяцаў да правядзення конкурсу з
указаннем, што падача дакументаў павiнна адбыцца не пазней месяца да
правядзення   конкурсу.   Парадак   разгляду  пададзеных  дакументаў
вызначае дырэктар навучальнай установы.

     13. Спiс усiх асоб,  якiя ўдзельнiчаюць у конкурсе, з указаннем
прозвiшча,  iмя i iмя па бацьку,  а таксама адукацыi, квалiфiкацыi i
стажу работы па спецыяльнасцi даводзiцца да ведама членаў  савета  i
вывешваецца  на  бачным месцы ў навучальнай установе не пазней за 10
дзен да правядзення пасяджэння савета.

     14.   На  пасяджэннi   савета  перад   галасаваннем  па  кожнай
кандыдатуры праводзiцца абмеркаванне. Савет мае права патрабаваць ад
удзельнiка конкурсу тлумачэння па любому пытанню, якое мае дачыненне
да будучай работы.

     15. Дырэктар  навучальнай  установы можа залiчваць на вакантную
пасаду работнiка па тэрмiноваму (да  аднаго  года)  дагавору.  Пасля
заканчэння тэрмiна дагавору пасада павiнна змяшчацца па конкурсу.

                б) парадак правядзення перавыбрання

     16. Дата перавыбрання вызначаецца загадам дырэктара навучальнай
установы  без  аб'явы  ў  перыядычным  друку.  Загад  павiнен   быць
выдадзены  i даведзены пад роспiс да ведама работнiка,  якi падлягае
перавыбранню,  не  пазней  чым  за   два   месяцы   да   правядзення
перавыбрання.
     Пералiк дакументаў,  якiя прыкладаюцца работнiкам да  заявы  аб
удзеле ў перавыбраннi, вызначае дырэктар навучальнай установы. Заява
аб удзеле ў перавыбраннi падаецца не пазней чым за  адзiн  месяц  да
пасяджэння савета.

     17. Спiс работнiкаў,  якiя будуць перавыбiрацца,  даводзiцца да
ведама членаў савета i вывешваецца на  бачным  месцы  ў  навучальнай
установе не пазней чым за 10 дзен да пасяджэння савета.

     18. Парадак  абмеркавання прафесiйнай дзейнасцi работнiка,  якi
падлягае перавыбранню, такi ж як i пры правядзеннi конкурсу.

     19. Калi работнiк за месяц да даты перавыбрання не падаў  заяву
аб  удзеле ў перавыбраннi,  займаемая iм пасада з моманту заканчэння
пяцiгадовага тэрмiну выбрання аб'яўляецца вакантнай i замяшчаецца па
конкурсу.  Работнiку,  якi  не падаў заяву на перавыбранне,  удзел у
конкурсе не забараняецца.

     20. Асобы, выбраныя на пасады, конкурс на якiя быў аб'яўлены па
прычыне неперавыбрання або з-за не ўдзелу работнiкаў у перавыбраннi,
залiчваюцца на гэтыя пасады пасля звальнення работнiкаў,  якiя на iх
працавалi.

                                                 Дадатак 1

                              БЮЛЕТЭНЬ

     для   тайнага   галасавання   па   выбранню    (перавыбранню)
     на пасаду ___________________________________________________
                           (назва пасады)
     _____________________________________________________________
                   (назва навучальнай установы)
     Пасяджэнне савета ___________________________________________
                           (дата i нумар пратакола)
     1.___________________________________________________________
     2.
     .
     .
     _____________________________________________________________
        (прозвiшчы, iмя i iмя па бацьку кандыдатаў на пасаду)

     (Нязгода  з кандыдатурай  выражаецца выкрэслiваннем прозвiшча
      кандыдата).

 ----------------------------
 Государственная регистрация.
 Номер: 316/12.
 Дата: 14.04.94 г.

         ___________________________________________________________