ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

13 мая 2010 г. № 366-ПСР4

Аб узнагароджанні Р.П.Журні і М.С.Макеенка Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Прэзiдыум Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За вялікі ўклад у рэалізацыю сацыяльнай і эканамічнай палітыкі Рэспублікі Беларусь і шматгадовую добрасумленную працу ў органах мясцовага кіравання і самакіравання ўзнагародзіць Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:

Журню Рамуальда Паўлавіча – старшыню Браслаўскага раённага Савета дэпутатаў;

Макеенка Міхаіла Станіслававіча – старшыню Полацкага раённага Савета дэпутатаў.