ЗАГАД МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
 28 лютага 1997 г. № 106

АБ УВЯДЗЕННI Ў ДЗЕЯННЕ ПАЛАЖЭННЯ АБ РЭСПУБЛIКАНСКIХ
АЛIМПIЯДАХ ВУЧНЯЎ АГУЛЬНААДУКАЦЫЙНЫХ НАВУЧАЛЬНЫХ УСТАНОЎ
 ___________________________________________________________
 Утратил силу приказом Министерства образования Республики
 Беларусь от 31 июля 2008 г. № 605 _

 З мэтай стварэння ўмоў для далейшага пашырэння работы з
адоранымi вучнямi агульнаадукацыйных навучальных устаноў загадваю:
 1. Зацвердзiць Палажэнне аб рэспублiканскiх алiмпiядах вучняў
агульнаадукацыйных навучальных устаноў Рэспублiкi Беларусь
(дадаецца).
 2. Галоўнаму ўпраўленню агульнай сярэдняй адукацыi (Фяськоў
М.С.) да 15 марта 1997 г. давесцi Палажэнне аб рэспублiканскiх
алiмпiядах вучняў агульнаадукацыйных навучальных устаноў да
ўпраўленняў адукацыi аблвыканкамаў i Мiнскага гарвыканкама,
арганiзаваць кантроль за яго выкананнем.