ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

14 мая 2010 г. № 721

Аб VIII Рэспубліканскім фестывалі нацыянальных культур

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Правесці ў г. Гродна 4–6 чэрвеня 2010 г. VIII Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур (далей – фестываль).

2. Міністэрству культуры зацвердзіць склад арганізацыйнага камітэта фестывалю і парадак яго правядзення.

3. Рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання, мясцовым выканаўчым і распарадчым органам аказваць усебаковае садзейнічанне ў рэалізацыі мерапрыемстваў фестывалю.

4. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.