ЗАГАД МIНIСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                       28 студзеня 1993 г. N 8

 АБ IЛЬГОТАХ IНВАЛIДАМ
         ___________________________________________________________
         Утратил силу   приказом  Министерства  культуры  Республики
         Беларусь от 14 мая 2010 г. № 87  _

     Згодна Пастанове  Савета  Мiнiстраў  Рэспублiкi  Беларусь ад 30
лiстапада 1992 г.  N 720 "Аб мерапрыемствах у сувязi  з  мiжнародным
днём iнвалiдаў" загадваю:

     1. Кiраўнiкам  тэатральна-вiдовiшчных прадпрыемстваў Рэспублiкi
Беларусь:
     - вызначыць  у глядзельных залах тэатраў i канцэртных залах (як
на стацыянары,  так  на  гастролях  i  выяздах)  па  5  месяцаў  для
бясплатнага  карыстання iмi iнвалiдаў I групы з улiкам спецыфiчнасцi
гэтай катэгорыi наведальнiкаў;
     - устанавiць  для  iнвалiдаў  усiх катэгорый парадак папярэднiх
заказаў i  права  пазачарговага  набыцця   бiлетаў   у   вiдовiшчныя
установы;
     - завесцi  ў  касах  тэатральна-канцэртных   пляцовак   журналы
строгага  ўлiку  выдачы  бясплатных  запрашэнняў iнвалiдам I групы з
вызначэннем рада i месца ў зале,  а таксама рэгiстрацыяй прозвiшча i
нумара пасведчання iнвалiда;
     - у  касах  па продажу бiлетаў забяспечыць наглядную iнфармацыю
аб iльготах iнвалiдаў усiх катэгорый;
     - наладзiць  для  iнвалiдаў  бясплатнае  наведванне  тэатраў  i
канцэртных залаў у мiжнародны дзень iнвалiдаў.

     2. Кiраўнiкам  устаноў  клубнага  тыпу  забяспечыць  реалiзацыю
права iнвалiдаў  усiх  груп  карыстацца  платнымi  паслугамi (акрамя
канцэртаў, спектакляў  прафесiйных  калектываў  i  кiнасеансаў)   са
скiдкай 50% цаны.

     3. Кiраўнiкам    кiнатэатраў    (у   населеных   пунктах,   дзе
адсутнiчаюць стацыянарныя кiнатэатры -  кiнаўстановак)  арганiзаваць
iльготныя кiнасеансы  для  iнвалiдаў  i ветэранаў з цэнамi на бiлеты
панiжанымi на 50%.

     4. Кiраўнiкам  органаў   i   ўстаноў   культуры   i   мастацтва
прадугледжваць у   планах  работы  сiстэматычныя  мерапрыемствы  для
iнвалiдаў, арганiзацыi кружкоў  i  калектываў  мастацкай  творчасцi,
аматарскiх аб'яднанняў,      а     таксама     iнфармiраванне     аб
культурна-масавых i   творчых   мерапрыемствах   усiх    аддзяленняў
таварыстваў iнвалiдаў, iнвалiдаў па зроку i глухiх.

     5. Прыняць да ведама,  што ў адпаведнасцi з пунктам 7 пастановы
Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 30 лiстапада 1992 г.  N  720
"Аб мерапрыемствах   у   сувязi   з   Мiжнародным   днём  iнвалiдаў"
устаноўлена з 1 студзеня 1993 г.  бясплатнае наведванне музеяў  усiх
сiстэм i ведамстваў iнвалiдамi розных груп.

     6. Адказнасць   за   выкананне  дадзенага  загада  ўскласцi  на
намеснiкаў мiнiстра У.П.Рылатка, У.А.Гiлепа, Б.У.Святлова.

 Мiнiстр                                                Я.К.ВАЙТОВIЧ

         ___________________________________________________________