ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

24 мая 2010 г. № 377-ПСР4

Аб узнагароджанні Б.В.Батуры Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Прэзідыум Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. За заслугі ў развіцці заканадаўства, парламентарызму і ва ўмацаванні дэмакратыі, міждзяржаўных і міжпарламенцкіх сувязей узнагародзіць Старшыню Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Батуру Барыса Васільевіча Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

2. Накіраваць гэту Пастанову ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.