Палажэнне аб бесперапынным прафесiянальным навучаннi кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў

Агульныя палажэннi

У рашэннi задач абнаўлення грамадства вядучая роля належыць адукацыi, якая павiнна забяспечыць пашыранае ўзнаўленне яго iнтэлектуальнага i духоўнага патэнцыялу.

У гэтых умовах узрастае роля сiстэмы павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кадраў, асноўнай мэтай якой з’яўляецца пастаяннае прывядзенне ўзроўню квалiфiкацыi работнiкаў у адпаведнасць са зменамi, што адбываюцца ў вытворчай i сацыяльнай сферах, фармiраванне ў работнiкаў высокага прафесiяналiзму, сучаснага эканамiчнага мыслення, умення працаваць ва ўмовах рыначных адносiн, развiцця дэмакратыi i самакiравання.

Павышэнне квалiфiкацыi кадраў мае бесперапынны характар i ажыццяўляецца на працягу ўсёй працоўнай дзейнасцi ў мэтах паслядоўнага пашырэння i паглыблення ведаў, удасканалення iх майстэрства ў адпаведнасцi з патрабаваннямi навукова-тэхнiчнага прагрэсу, сучаснага гаспадарчага механiзма, духоўных патрабаванняў грамадства. Навучанне ажыццяўляецца ў навучальных установах (падраздзяленнях) павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кадраў, а таксама непасрэдна на прадпрыемствах (у аб’яднаннях), ва ўстановах, арганiзацыях (у далейшым – прадпрыемствах). Яго бесперапыннасць забяспечваецца шляхам рацыянальнага спалучэння сiстэматычнай самаадукацыi, кароткатэрмiновага i перыядычнага навучання на адпаведных курсах або ў навучальных установах (падраздзяленнях).