ПРЫКЛАДНАЕ ПАЛАЖЭННЕ АБ ДЗЯРЖАЎНАЙ БIБЛIЯТЭЦЫ-КЛУБЕ
 ___________________________________________________________
 Утратило силу приказом Министерства культуры Республики
 Беларусь от 14 апреля 2010 г. № 65 _

 Зацверджана: першы намеснiк Мiнiстра культуры i друку Рэспублiкi
 Беларусь У.А.Гiлеп 25.09.1995
 Узгоднена: Прэзiдэнт беларускай бiблiятэчнай асацыяцыi Г.М.Алейнiк
 21.09.1995

 1. Агульныя палажэннi

 1.1. Бiблiятэка-клуб ствараецца на аснове дзяржаўных бiблiятэкi
i клуба па iнiцыятыве аддзела культуры праз рашэнне выканкама
раённага Савета дэпутатаў з зацвярджэннем Палажэння аб канкрэтнай
установе i пасля аб'яднання размяшчаецца ў адным населеным пункце.

 1.1.1. Стварэнне бiблiятэкi-клуба вызначаецца на падставе
асаблiвасцей населенага пункта, складу насельнiцтва, аб'ёму работы.

 1.2. Бiблiятэка-клуб з'яўляецца дзяржаўнай установай
комплекснага характару, спалучае ў сабе функцыi бiблiятэкi i клуба,
выступае арганiзатарам культурнага жыцця населенага пункта, спрыяе
выхаванню лiтаратурна-мастацкага i эстэтычнага густу насельнiцтва.

 1.3. Абслугоўванне жыхароў населенага пункта арганiзуецца з
улiкам iх узроставых, прафесiйных, агульнаадукацыйных, дэмаграфiчных
i iншых асаблiвасцей, мясцовых традыцый, звычаяў i заняткаў.

 1.4. Кантроль за дзейнасцю бiблiятэкi-клуба, аказанне ёй
дапамогi ў арганiзацыi работы, стварэннi i ўмацаваннi
матэрыяльна-тэхнiчнай базы, забеспячэннi кадрамi ажыццяўляюць: па
тэрытарыяльнаму прынцыпу - мясцовы Савет дэпутатаў, па ведамаснаму -
органы культуры.

 2. Задачы i змест работы

 2.1. Задачы бiблiятэкi-клуба вызначаюцца тымi непасрэднымi
абавязкамi, што стаяць перад самастойнымi дзяржаўнымi бiблiятэкамi i
клубамi, якiя ва ўмовах аб'яднання выконваюцца ў спалучэннi.

 2.2. Бiблiятэка-клуб выконвае наступную работу:
 - вядзе бiблiятэчнае абслугоўванне насельнiцтва, вывучае
чытацкiя iнтарэсы i патрэбнасцi, прымае аператыўныя меры для iх
задавальнення i развiцця, выкарыстоўвае для гэтага разнастайныя
формы i метады iндывiдуальнай, групавой i масавай работы;
 - займаецца арганiзацыяй вольнага часу насельнiцтва з улiкам
яго патрэб, забяспечвае неабходныя ўмовы для развiцця мастацкай
творчасцi, стварае аматарскiя аб'яднаннi, заснаваныя на агульнасцi
iнтарэсаў асобных груп жыхароў;
 - арганiзоўвае адпачынак насельнiцтва з улiкам яго
асаблiвасцей, патрэб i магчымасцей;
 - вывучае, зберагае i выкарыстоўвае ў сваёй дзейнасцi мясцовыя
традыцыi, звычаi, абрады, народную творчасць зоны абслугоўвання
бiблiятэкi-клуба.

 3. Арганiзацыя работы, фiнансава-гаспадарчая
 дзейнасць

 3.1. Бiблiятэка-клуб уваходзiць у склад раённай цэнтралiзаванай
бiблiятэчнай сiстэмы (ЦБС).

 3.2. Бiблiятэка-клуб мае фонд кнiг i iншых матэрыялаў, якi
з'яўляецца састаўной часткай адзiнага фонду ЦБС i разлiчаны на
задавальненне агульнаадукацыйных, культурных i прафесiйных запытаў
чытачоў зоны абслугоўвання. Фонд бiблiятэкi-клуба фармiруе i
папаўняе цэнтральная раённая бiблiятэка на агульных з iншымi
фiлiяламi падставах з улiкам чытацкага профiлю.

 3.3. Бiблiятэку-клуб узначальвае загадчык, якi прызначаецца i
вызваляецца ад займаемай пасады дырэктарам ЦБС.

 3.4. Арганiзацыйна-метадычнае кiраўнiцтва бiблiятэкай-клубам
ажыццяўляе цэнтральная раённая бiблiятэка.

 3.5. Фiнансы бiблiятэкi-клуба складаюцца з бюджэтных
асiгнаванняў, спецыяльных (уласных) i прыцягнутых (спонсарскiх)
сродкаў.

 3.6. Заработная плата загадчыка бiблiятэкi-клуба вызначаецца ў
адпаведнасцi з групай па аплаце працы работнiкаў ЦБС.

 3.7. У штаце бiблiятэкi-клуба пры наяўнасцi фiнансавых сродкаў
могуць быць акампанiятар, кiраўнiкi клубных аб'яднанняў i гурткоў,
iншыя работнiкi.

 3.8. Бiблiятэка-клуб па вынiках работы за год прадстаўляе
справаздачу па форме 6-НК у цэнтральную раённую бiблiятэку i па
форме 7-НК у аддзел культуры райвыканкама.

 3.9. Загадчык бiблiятэкi-клуба нясе матэрыяльную адказнасць за
захаванасць бiблiятэчнага фонду i iншых каштоўнасцей, якiя належаць
гэтай установе.

 3.10. Рабочы тыдзень кожнага супрацоўнiка павiнен складаць 40
гадзiн.

 3.11. Улiк клубнай i бiблiятэчнай работы вядзецца штодзённа па
адпаведных формах (дзённiк работы бiблiятэкi, журнал улiку клубнай
работы, гуртка i г.д.).

 3.12. Бiблiятэка-клуб робiць штогод справаздачу аб сваёй
дзейнасцi перад насельнiцтвам.

 ___________________________________________________________