ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

30 сакавіка 2010 г. № 39

Аб зацвярджэнні ўзору студэнцкага білета

На падставе артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 11 ліпеня 2007 года «О высшем образовании» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць:

1.1. узор бланка студэнцкага білета згодна з дадаткам 1;

1.2. апісанне студэнцкага білета згодна з дадаткам 2.

2. Вызначыць, што:

2.1. бланк студэнцкага білета вырабляецца на спецыяльнай паперы і адносіцца да бланкаў строгай справаздачнасці;

2.2. запаўненне бланка студэнцкага білета ажыццяўляецца шляхам удрукоўвання тэксту на беларускай мове ў адпаведнасці з зацверджаным узорам, пры гэтым на пярэдніх баках кожнага з лістоў бланка ў верхніх левых вуглах змяшчаецца выява таварнага знака (пры яго наяўнасці ў вышэйшай навучальнай установы), уверсе на пярэдніх баках кожнага з лістоў бланка ўказваецца найменне дзяржаўнага органа, у падначаленні якога знаходзіцца дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова, найменне вышэйшай навучальнай установы, для прыватнай вышэйшай навучальнай установы – толькі найменне вышэйшай навучальнай установы, на пярэднім баку левага ліста бланка ў ніжнім левым вугле змяшчаецца лічбавы фотаздымак студэнта;