УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

7 чэрвеня 2010 г. № 287

Аб правядзенні перагавораў па праекту міжнароднага дагавора і яго падпісанні

1. Адобрыць прыкладзены праект Пратакола да Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Чэшскай Рэспублікі аб пазбяганні двайнога падаткаабкладання і папярэджанні ўхілення ад выплаты падаткаў у дачыненні да падаткаў на даходы і маёмасць ад 14 кастрычніка 1996 года* (далей – Пратакол) у якасці асновы для правядзення перагавораў.

______________________________

*Не рассылаецца.

2. Упаўнаважыць Міністра па падатках і зборах Палуяна Уладзіміра Мікалаевіча на:

правядзенне перагавораў па праекту Пратакола, дазволіўшы пры неабходнасці ўносіць у яго змяненні і дапаўненні, якія не маюць прынцыповага характару;

падпісанне Пратакола.