ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

2 чэрвеня 2010 г. № 853

Аб назначэнні ўпаўнаважанага Урада Рэспублікі Беларусь па выкананню Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Кабінетам Міністраў Украіны аб сумесным выкарыстанні і ахове трансгранічных водаў і яго намеснікаў

Утратило силу постановлением Совета Министров Республики Беларусь от 14 марта 2014 г. № 220 (Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь, 19.03.2014, 5/38558) <C21400220>

На падставе артыкула 13 Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Кабінетам Міністраў Украіны аб сумесным выкарыстанні і ахове трансгранічных водаў ад 16 кастрычніка 2001 года Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Назначыць:

першага намесніка Міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Куліка В.В. упаўнаважаным Урада Рэспублікі Беларусь па выкананню Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Кабінетам Міністраў Украіны аб сумесным выкарыстанні і ахове трансгранічных водаў ад 16 кастрычніка 2001 года;