ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

7 чэрвеня 2010 г. № 382-ПСР4

Аб узнагароджанні Я.В.Мікульчыка Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Прэзiдыум Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За значны ўклад у развіццё ветэранскага руху, патрыятычнае выхаванне моладзі і рэалізацыю сацыяльнай палітыкі Рэспублікі Беларусь узнагародзіць старшыню Рэспубліканскага савета грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз афіцэраў» Мікульчыка Яўгена Васільевіча Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.