ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

14 чэрвеня 2010 г. № 385-ПСР4

Аб узнагароджанні Н.М.Галавенкі, А.А.Лапусты, Н.Я.Паляўковай, Т.С.Тарэндзя, Ю.Р.Цэмахава, В.І.Шалатонінай і Т.В.Якаўчыц Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Прэзiдыум Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За заслугі ў рэалізацыі сацыяльнай палітыкі Рэспублікі Беларусь і шматгадовую плённую працу ў галіне аховы здароўя насельніцтва ўзнагародзіць Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:

Галавенку Наталлю Мікалаеўну – урача-тэрапеўта ўчастковага тэрапеўтычнага аддзялення № 1 філіяла ўстановы аховы здароўя «Гродзенская цэнтральная гарадская паліклініка» гарадская паліклініка № 5 г. Гродна;

Лапусту Аляксандра Антонавіча – галоўнага ўрача ўстановы аховы здароўя «Салігорская цэнтральная раённая бальніца»;