ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

17 чэрвеня 2010 г. № 392-ПСР4

Аб узнагароджанні У.Г.Самасюка Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Прэзiдыум Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. За заслугі ў рэалізацыі сацыяльнай і эканамічнай палітыкі Рэспублікі Беларусь і шматгадовую плённую вытворчую і навуковую дзейнасць у галіне сельскай гаспадаркі ўзнагародзіць генеральнага дырэктара рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па механізацыі сельскай гаспадаркі» Самасюка Уладзіміра Георгіевіча Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

2. Накіраваць гэту Пастанову ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.