ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

1 ліпеня 2010 г. № 401-ПСР4

Аб узнагароджанні І.У.Паплаўскага Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Прэзiдыум Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За вялікі ўклад у развіццё сельскагаспадарчай вытворчасці і заслугі ў рэалізацыі сацыяльнай і эканамічнай палітыкі Рэспублікі Беларусь узнагародзіць дырэктара філіяла «Дзіцячы санаторый «Расінка» санаторна-курортнага прыватнага унітарнага прадпрыемства «Белаграздраўніца» Міёрскага раёна Віцебскай вобласці Паплаўскага Івана Уладзіміравіча Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.