ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

2 ліпеня 2010 г. № 405-ПСР4

Аб узнагароджанні І.І.Кажамякі і С.Э.Налівайкі Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Прэзiдыум Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За заслугі ў развіцці заканадаўства і вялікі ўклад у рэалізацыю эканамічнай палітыкі Рэспублікі Беларусь узнагародзіць начальніка інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці Кажамяку Івана Іванавіча і першага намесніка Міністра па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь Налівайку Сяргея Эдуардавіча Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.