ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

1 ліпеня 2010 г. № 999

Аб кадравых перамяшчэннях у Апараце Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

У сувязі са змяненнем структуры і штатнага раскладу Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь:

перавесці з 1 ліпеня 2010 г. на ўмовах заключаных з імі кантрактаў:

Аўраменку Аляксандра Сяргеевіча на пасаду намесніка начальніка ўпраўлення кантролю, вызваліўшы яго ад пасады галоўнага саветніка аддзела жыллёвай сферы і камунальнай гаспадаркі ўпраўлення будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі;

Жабава Міхаіла Міхайлавіча на пасаду намесніка начальніка аналітычнага ўпраўлення, вызваліўшы яго ад пасады начальніка інспектарскага аддзела;

Мядзведзева Генадзія Віктаравіча на пасаду намесніка начальніка галоўнага ўпраўлення міжнароднага супрацоўніцтва і гандлю – начальніка ўпраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці, вызваліўшы яго ад пасады першага намесніка начальніка галоўнага ўпраўлення міжнароднага супрацоўніцтва і гандлю – начальніка ўпраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці;