ПАСТАНОВА НАЦЫЯНАЛЬНАГА СТАТЫСТЫЧНАГА КАМІТЭТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
19 жніўня 2009 г. № 111
Аб зацвярджэнні формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці 1-дзённая школа (Мінадукацыя) «Справаздача дзённай агульнаадукацыйнай установы» і ўказанняў па яе запаўненні
На падставе Палажэння аб Нацыянальным статыстычным камітэце Рэспублікі Беларусь, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 жніўня 2008 г. № 445 «О некоторых вопросах органов государственной статистики», Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць па прадстаўленні Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь прыкладзеныя:
1.1. форму дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці 1-дзённая школа (Мінадукацыя) «Справаздача дзённай агульнаадукацыйнай установы» перыядычнасцю прадстаўлення 1 раз у год і ўвесці яе ў дзеянне пачынаючы са справаздачы на пачатак 2009/2010 навучальнага года;