ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

13 ліпеня 2010 г. № 1048

Аб зацвярджэнні Пратакола паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Славеніі аб стварэнні Міжурадавай Беларуска-Славенскай камісіі па гандлёва-эканамічнаму і навукова-тэхнічнаму супрацоўніцтву

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Зацвердзіць Пратакол паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Славеніі аб стварэнні Міжурадавай Беларуска-Славенскай камісіі па гандлёва-эканамічнаму і навукова-тэхнічнаму супрацоўніцтву, падпісаны ў г. Любляна 6 красавіка 2010 года.

Міністэрству замежных спраў накіраваць паведамленне аб выкананні Рэспублікай Беларусь унутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для ўступлення ў сілу названага Пратакола.