ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

19 ліпеня 2010 г. № 1080

Аб узнагароджанні Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Узнагародзіць Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь за:

шматгадовую плённую працу па развіццю фізічнай культуры і спорту Бычкова Валерыя Дзмітрыевіча, дырэктара ўстановы «Магілёўскі абласны спартыўны клуб «Спартак» Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі;

шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны ўклад ва ўмацаванне абараназдольнасці Рэспублікі Беларусь і ўдасканальванне дзейнасці праваахоўных органаў Кірушчанку Дзмітрыя Уладзіміравіча, намесніка начальніка ўпраўлення па пытаннях абароны і праваахоўных органаў Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь;

шматгадовую плённую працу ў падатковых органах, значны асабісты ўклад ва ўдасканальванне падатковай сістэмы Пятрэнка Таццяну Рыгораўну, намесніка начальніка галоўнага ўпраўлення – начальніка ўпраўлення падаткаабкладання індывідуальных прадпрымальнікаў галоўнага ўпраўлення падаткаабкладання фізічных асоб Міністэрства па падатках і зборах;