РАШЭННЕ ГРОДЗЕНСКАГА АБЛАСНОГА САВЕТА ДЭПУТАТАЎ
 24 красавiка 2002 г. № 81

АБ АБЛАСНОЙ КОМПЛЕКСНАЙ ПРАГРАМЕ РАБОТЫ З НАЦЫЯНАЛЬНЫМI
СУПОЛЬНАСЦЯМI НА 2002 ГОД

 У адпаведнасцi з артыкулам 16 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 20
лютага 1991 г. "Аб мясцовым кiраваннi i самакiраваннi ў Рэспублiцы
Беларусь" (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, 1991 г., №
11(13), арт.122) Гродзенскi абласны Савет дэпутатаў рашыў:
 1. Зацвердзiць абласную комплексную праграму работы з
нацыянальнымi супольнасцямi на 2002 год згодна з дадаткам.
 2. Кантроль за выкананнем абласной комплекснай праграмы работы
з нацыянальнымi супольнасцямi на 2002 год ускласцi на савет па
справах рэлiгiй i нацыянальнасцей Гродзенскага абласнога выканаўчага
камiтэта (Папоў I.А.).