РАШЭННЕ МІНСКАГА ГАРАДСКОГА САВЕТА ДЭПУТАТАЎ

25 верасня 2006 г. № 266

Аб прысваенні назвы вуліцам і завулкам г. Мінска

У адпаведнасці з артыкулам 15 Закона Рэспублікі Беларусь ад 15 мая 1998 г. «Об административно-территориальном делении и порядке решения вопросов административно-территориального устройства Республики Беларусь», праектамі будаўніцтва аб’екта «Эксперыментальны жылы масіў» у межах вуліц А.В.Кальцова–Падольскай, малапавярховай забудовы ў межах пр. Пераможцаў–праезда Дразды–р. Свіслач Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў ВЫРАШЫЎ:

1. Праектаваную вуліцу аб’екта «Эксперыментальны жылы масіў» у межах вуліц А.В.Кальцова–Падольскай лічыць працягам вуліцы А.В.Кальцова і надалей называць яе «вуліца А.В.Кальцова».

2. Праектаванаму завулку № 1 малапавярховай забудовы ў межах пр. Пераможцаў–пр. Дразды–р. Свіслач ад вуліцы Пакроўскай да вуліцы Ціхай прысвоіць назву завулак Пакроўскі і надалей называць яго «завулак Пакроўскі».