РАШЭННЕ ВІЦЕБСКАГА АБЛАСНОГА САВЕТА ДЭПУТАТАЎ

29 лістапада 2006 г. № 227

Аб абласной Праграме развіцця галіны культуры Віцебскай вобласці на 2006–2010 гады

У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 20 лютага 1991 года «О местном управлении и самоуправлении в Республике Беларусь» у рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 10 студзеня 2000 года Віцебскі абласны Савет дэпутатаў РАШЫЎ:

1. Зацвердзіць прыкладаемую абласную Праграму развіцця галіны культуры Віцебскай вобласці на 2006–2010 гады.

2. Раённым i гарадскім Саветам дэпутатаў Віцебскай вобласцi зацвердзiць рэгiянальныя праграмы развіцця галіны культуры на 20062010 гады.

3. Фінансаванне Праграмы развіцця галіны культуры Віцебскай вобласці на 2006–2010 гады ажыццяўляецца за кошт сродкаў абласнога і мясцовых бюджэтаў, а таксама пазабюджэтных сродкаў.