РАШЭННЕ СЛАЎГАРАДСКАГА РАЁННАГА САВЕТА ДЭПУТАТАЎ
3 лістапада 2006 г. № 19-2
Аб Праграме захавання і развіцця культуры Слаўгарадскага раёна да 2010 года
Изменения и дополнения:
Решение Славгородского районного Совета депутатов от 30 сентября 2008 г. № 11-8 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь (электронная версия), 2008 г., № 299, 9/19670) <D908m0019670>
У мэтах выканання рашэння Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў ад 26 кастрычніка 2006 г. № 19-4 «Аб Праграме захавання і развіцця культуры Магілёўскай вобласці да 2010 года» Слаўгарадскі раённы Савет дэпутатаў ВЫРАШЫЎ:
1. Зацвердзіць прыкладзенную Праграму захавання і развіцця культуры Слаўгарадскага раёна да 2010 года.
2. Кантроль за выкананнем дадзенага рашэння ўскласці на намесніка старшыні Слаўгарадскага раённага выканаўчага камітэта Міроненка М.С., пастаянную камісію па пытаннях моладзі, сацыяльна-культурнай сферы і сацыяльнай абароне грамадзян.