РАШЭННЕ ГОРАЦКАГА РАЁННАГА САВЕТА ДЭПУТАТАЎ
27 снежня 2006 г. № 17-6
Аб раённай Праграме захавання і развіцця культуры Горацкага раёна да 2010 года
Изменения и дополнения:
Решение Горецкого районного Совета депутатов от 20 декабря 2008 г. № 10-9 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь (электронная версия), 2009 г., № 78, 9/21451) <D909m0021451>
У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 4 чэрвеня 1991 года «Аб культуры ў Рэспубліцы Беларусь» у рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 мая 2004 года, рашэннем Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў ад 26 кастрычніка 2006 г. № 19-4 «Аб Праграме захавання і развіцця культуры Магілёўскай вобласці да 2010 года», з мэтай захавання культурнага патэнцыялу і культурнай спадчыны, сістэмы творчай і мастацкай адукацыі, забеспячэння пераемнасці развіцця культуры Горацкі раённы Савет дэпутатаў ВЫРАШЫЎ: