РАШЭННЕ МІНСКАГА ГАРАДСКОГА САВЕТА ДЭПУТАТАЎ

22 снежня 2006 г. № 274

Аб прысваенні назваў вуліцы, скверам і мікрараёнам г. Мінска

У адпаведнасці з артыкулам 15 Закона Рэспублікі Беларусь ад 5 мая 1998 года «Об административно-территориальном делении и порядке решения вопросов административно-территориального устройства Республики Беларусь» Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў ВЫРАШЫЎ:

1. Новай вуліцы № 4 у квартале малапавярховай забудовы ў раёне Цнянскага водасховішча ў г. Мінску прысвоіць найменаванне Лучайская і надалей называць яе «вуліца Лучайская (улица Лучайская)».

2. Безназоўнаму скверу на рагу вуліц Кісялёва і Старавіленскай прысвоіць назву «Сцяпанаўскі сад» і надалей называць яго «Сцяпанаўскі сад (Степановский сад)».

3. Безназоўнаму скверу на рагу праспекта Машэрава і вуліцы Старажоўскай прысвоіць назву «Старажоўскі сквер» і надалей называць яго «Старажоўскі сквер (Сторожевский сквер)».