РАШЭННЕ МІНСКАГА ГАРАДСКОГА САВЕТА ДЭПУТАТАЎ

29 чэрвеня 2007 г. № 58

Аб прысваенні назваў новым вуліцам г. Мінска і перайменаванні вуліцы Свабоды

У адпаведнасці з артыкулам 15 Закона Рэспублікі Беларусь ад 5 мая 1998 года «Об административно-территориальном делении и порядке решения вопросов административно-территориального устройства Республики Беларусь», праектамі плана забудовы мікрараёнаў Брылевічы-1, 2, 3 (Дружба-1, 2, 3) у межах пр. Дзяржынскага–МКАД–чыгуначнай дарогі–Лошыцкай воднай сістэмы і мікрараёнаў Дамброўка-3, 4, 5 (Масюкоўшчына-3, 4, 5) Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў ВЫРАШЫЎ:

1. Праектаванай вуліцы № 2 на ўчастку ад пр. Дзяржынскага да праектаванай вуліцы № 4 надаць імя беларускага паэта і фалькларыста Яна Чачота і называць яе надалей «вуліца Яна Чачота».