РАШЭННЕ ГРОДЗЕНСКАГА РАЁННАГА САВЕТА ДЭПУТАТАЎ
19 снежня 2006 г. № 234
Аб зацвярджэнні Праграмы захавання і развіцця культуры Гродзенскага раёна на 2006–2010 гады
З мэтай захавання гісторыка-культурнай спадчыны Гродзеншчыны, стварэння ўмоў для ўсебаковага развіцця асобы, росту яе творчай ініцыятывы, духоўных і эстэтычных запатрабаванняў Гродзенскі раённы выканаўчы камітэт РАШЫЎ:
1. Зацвердзіць Праграму захавання і развіцця культуры Гродзенскага раёна на 2006–2010 гады (далей – Праграма) (прыкладаецца).
2. Аддзелу культуры Гродзенскага раённага выканаўчага камітэта (далей – райвыканкам), іншым раённым органам дзяржаўнага кіравання забяспечыць выкананне Праграмы.
3. Фінансаваму аддзелу райвыканкама фінансаванне Праграмы здзяйсняць у межах сродкаў, прадугледжаных на галіну культуры.
4. Аддзелу культуры райвыканкама штогод да 1 лютага інфармаваць райвыканкам аб ходзе выканання Праграмы.