РАШЭННЕ ШЧУЧЫНСКАГА РАЁННАГА САВЕТА ДЭПУТАТАЎ
28 снежня 2006 г. № 158
Аб прагнозе сацыяльна-эканамічнага развіцця Шчучынскага раёна на 2007 год
У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 20 лютага 1991 года «О местном управлении и самоуправлении в Республике Беларусь» у рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 10 студзеня 2000 года Шчучынскі раённы Савет дэпутатаў РАШЫЎ:
1. Зацвердзіць унесены Шчучынскім раённым выканаўчым камітэтам прагноз сацыяльна-эканамічнага развіцця Шчучынскага раёна на 2007 год згодна з дадаткам.
2. Шчучынскаму раённаму выканаўчаму камітэту:
2.1. разгледзець прапановы і заўвагі, выказаныя на сесіі, пасяджэннях пастаянных камісій Шчучынскага раённага Савета дэпутатаў, і вызначыць па іх адпаведныя меры рэагавання;