РАШЭННЕ РАЁННАГА САВЕТА ДЭПУТАТАЎ
15 снежня 2006 г. № 178
Аб Праграме развіцця галіны культуры Ушацкага раёна на 2006–2010 гады
У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 20 лютага 1991 года «О местном управлении и самоуправлении в Республике Беларусь» у рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 10 студзеня 2000 года Ушацкі раённы Савет дэпутатаў ВЫРАШЫЎ:
1. Зацвердзіць прыкладзеную Праграму развіцця галіны культуры Ушацкага раёна на 2006–2010 гады.
2. Фінансаваму аддзелу Ушацкага раённага выканаўчага камітэта (Красько Л.І.), аддзелу культуры Ушацкага раённага выканаўчага камітэта (Малак Т.М.) штогод пры фарміраванні бюджэта на чарговы фінансавы год удакладняць аб’ём фінансавання і пералік мерапрыемстваў Праграмы развіцця галіны культуры Ушацкага раёна на 2006–2010 гады, якія рэалізуюцца за сродкі раённага бюджэта.