РАШЭННЕ ШУМІЛІНСКАГА РАЁННАГА САВЕТА ДЭПУТАТАЎ
27 кастрычніка 2006 г. № 168
Аб зацвярджэнні Праграмы развіцця галіны культуры Шумілінскага раёна на 2006–2010 гады
У адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь ад 20 лютага 1991 года «О местном управлении и самоуправлении в Республике Беларусь» у рэдакцыi Закона Рэспублiкi Беларусь ад 10 студзеня 2000 года, Законам Рэспублiкi Беларусь ад 4 чэрвеня 1991 года «Аб культуры ў Рэспублiцы Беларусь» у рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 мая 2004 года Шумiлiнскi раённы Савет дэпутатаў РАШЫЎ:
1. Зацвердзiць Праграму развiцця галiны культуры Шумiлiнскага раёна на 2006–2010 гады (дадаецца).
2. Кантроль за выкананнем Праграмы развіцця галіны культуры Шумілінскага раёна на 2006–2010 гады ўскласцi на намеснiка старшынi Шумiлiнскага раённага выканаўчага камiтэта Зайцава А.М., пастаянную камiсiю па пытаннях сацыяльна-культурнай сферы i сацыяльнай абароне грамадзян Шумiлiнскага раённага Савета дэпутатаў (Бабiчаў В.П.) i аддзел культуры Шумiлiнскага раённага выканаўчага камiтэта (Голубева Л.В.).