РАШЭННЕ ТАЛАЧЫНСКАГА РАЁННАГА САВЕТА ДЭПУТАТАЎ
14 снежня 2006 г. № 130
Аб раённай Праграме захавання і развіцця галіны культуры Талачынскага раёна на 2006–2010 гады
У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 4 чэрвеня 1991 года «Аб культуры ў Рэспубліцы Беларусь» у рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 мая 2004 года Талачынскі раённы Савет дэпутатаў ВЫРАШЫЎ:
1. Зацвердзіць прыкладаемую раённую Праграму захавання і развіцця галіны культуры Талачынскага раёна на 2006–2010 гады.
2. Кантроль за выкананнем раённай Праграмы захавання і развіцця галіны культуры Талачынскага раёна на 2006–2010 гады ўскласці на аддзел культуры Талачынскага раённага выканаўчага камітэта (Ражанскі А.У.).