РАШЭННЕ ЛЕПЕЛЬСКАГА РАЁННАГА САВЕТА ДЭПУТАТАЎ

15 снежня 2006 г. № 90

Аб Праграме развіцця галіны культуры Лепельскага раёна на 2006–2010 гады

У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 20 лютага 1991 года «О местном управлении и самоуправлении в Республике Беларусь» у рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 10 студзеня 2000 года і рашэннем Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў ад 29 лістапада 2006 г. № 227 «Аб абласной Праграме развіцця галіны культуры Віцебскай вобласці на 2006–2010 гады» Лепельскі раённы Савет дэпутатаў ВЫРАШЫЎ:

1. Зацвердзіць прыкладзеную Праграму развіцця галіны культуры Лепельскага раёна на 2006–2010 гады.

2. Фінансаванне Праграмы развіцця галіны культуры Лепельскага раёна на 2006–2010 гады ажыццяўляецца за кошт сродкаў мясцовага бюджету, а таксама пазабюджэтных сродкаў.